Ляпіс Трубяцкі

Ляпіс Трубяцкі

Гурт заснаваны ў 1990 годзе ў Менску. Шырокую вядомасьць прынёс альбом "Ранетае сэрца" (1996). На "Рок-Каранацыі-96" гурт атрымаў тры намінацыі "Найлепшы аўтар тэксту", "Альбом году" і "Гурт году" (Рок-Карона). З 1998 году працуе ў Расеі. З 2006 году зрабіў рэбрэндынг. У 2009 прызнаны найлепшым рок-гуртом у Расеі па вэрсіі прэміі RAMP. На "Рок-Каранацыі 2009" перамог у трох намінацыях - "Песьня", "Альбом" і "Гурт году". У 2012 узяў перамогу ў трох намінацыях - "Паэзія", "Кліп", "Гурт году" на прэміі "Чартова дюжина". Спыніў сваё існаваньне 1 верасьня 2014. Частка ўдзельнікаў заснавала гурт "Trubetskoy", а частка на чале з Сяргеем Міхалком утварыла праект Brutto
4204 / 0
27.01.2014
Месяц

Месяц

Кліп «Месяц» падзяліў прыхільнікаў «Ляпісаў» на тых, хто гатовы прыняць беларускамоўнага Міхалка і тых, хто канчаткова расчараваўся ў новай творчасьці калісьці ўлюбёнага гурта.