Camerata

Camerata

Вакальная група ўтвораная ў 1986 у Менску. Выконвае акапэльныя творы з ужываньнем мікрафоннай апрацоўкі галасоў, імітацыі гучаньня натуральных інструмэнтаў на аснове джазавага фразаваньня. У рэпэртуары - пераважна беларускамоўныя аўтарскія творы. Выступае ў сольнай якасьці, а таксама ў якасьці запрошаных вакалістаў у вядомых артыстаў. З 1989 дае вялікія сольныя канцэрты і выступае на вядучых джаз-фэстах. Мелі гастролі ў ЗША, Блізкім Усходзе, Эўропе. Ляўрэаты вакальнага конкурсу ў Грацы (Аўстрыя, 2000).
2404 / 0
25.01.2019
Паміж небам і зямлёй

Паміж небам і зямлёй

У аўдыёчарце на TuzinFM бярэ ўдзел жывая вэрсія кампазыцыі «Паміж небам і зямлёй» гурту «Камэрата», у якой музыкі выказваюць свой погляд на ўладкаваньне Сьвету. Цікава, што пры ўсёй грандыёзнасьці задумы і музычнай складанасьці твору, у ім ня выкарыстана аніводнага слова і аніводнага інструмэнту.

1528 / 0
07.01.2015
Божае нараджэньне

Божае нараджэньне

Гурт Сamerata прадставіў на Раство 2003 году свой сьпеў «Божае нараджэньне», што ўвайшлоў у CD «My Angel».

Тэгi: Camerata
2664 / 0
07.01.2015
Як пад гаем

Як пад гаем

Песьню «Як пад гаем» унікальны вакальны калектыў прадставіў у чарце на «Тузіне Гітоў» у 2004 годзе.

Тэгi: Camerata
1355 / 0
07.01.2015
Агонь да нябёсаў

Агонь да нябёсаў

«Гэта адначасова адна з самых нашых забойных рэчаў і адзін з самых складаных нумароў. Пад яе на канцэрце нам прыходзіцца ледзьве ня бегаць, бо яна выконваецца з харэаграфіяй», - кажа пра песьню «Агонь да нябёсаў», якая дэбютуе ў 1-м туры на «Тузіне Гітоў» у сэзоне 2006/2007.

Тэгi: Camerata