7046 / 0
13.05.2015
Шукай сваё

Пяты альбом :B:N:. Шукаць і не знайсьці

Гурт паходжаньнем зь Бярозы выдаў пяты нумарны дыск, у якім рубіць бяздумны і прадказальны «шварцэнэгер-рок» у яго самым стэрэатыпным уяўленьні. У тэкстах — тупа набор дзеясловаў загаднага ладу, часта слаба зьвязаных між сабой і мноства бессэнсоўных клічнікаў.

1869 / 0
06.05.2015
Саша Ільюкевіч. Эмігрант высокай кваліфікацыі

Саша Ільюкевіч. Эмігрант высокай кваліфікацыі

Яго завуць Саша Ільюкевіч. Ён сабраў у Лёндане рок-банду, каб граць «belarusian rock‘n’roll». Дае інтэрвію Бі-Бі-Сі. Запісваецца на Abbey Road. І гэта нікога не цікавіць у Беларусі.

2141 / 0
28.04.2015
Zabelov Group. Па сакрэце ўсім на сьвеце

Zabelov Group. Па сакрэце ўсім на сьвеце

Беларус Раман Забелаў і чэх Ян Шыкал аб’ядналіся, каб запісаць альбом-цуд. Надзвычайную каштоўнасьць для тых, хто ўмее слухаць музыку.

4603 / 0
21.04.2015
яМы

SP Kava. Геніяльны беларускі рэп

Гэты выканаўца на сваёй дзялянцы зрабіў такую ж неверагодную рэч, як у свой час «Песьняры», «Уліс», «Палац» на сваіх. Ён адаптаваў актуальны музычны стыль пад беларускія рэаліі настолькі, што ён стаў сваім.

2090 / 0
14.04.2015
Дабро спарадзіў Нішто

Дабро спарадзіў Нішто

Сяргей Пукст падрыхтаваў праект-містыфікацыю, праект-пустату, праект-нішто, які чаруе і вабіць якраз вось гэтай сваёй нікчымнасьцю і бяздоннасьцю.

4528 / 0
07.04.2015
Swamp Stories

The Blue Devils. Дзень сурка па-беларуску

У сваім новым блюзавым праекце Сяргей Скрыпнічэнка расказвае пра тыя часы, калі існаваў яго стары праект zygimont VAZA.

6195 / 0
31.03.2015
Аэрапланы ў вырай

Юры Несьцярэнка. Найвышэйшы пілятаж

Альбом «Аэрапланы ў вырай» карціць назваць найлепшай працай у дыскаграфіі Несьцярэнкі. У яго ўвайшлі восем трэкаў, падабраныя адзін да аднаго, складзеныя і выкананыя на найвышэйшым узроўні.

4955 / 0
24.03.2015
Gvalt

Harotnica. Шчасьце быць гаротным

Гурт, які меўся быў называцца «Сьпевы прастытуткі», запісаў альбом цалкам прыстойных песень пад назваю «Гвалт».

2168 / 0
17.03.2015
Сярога. Чый туфель?

Сярога. Чый туфель?

Рэп-кор праект Сярогі з гітарыстам ТТ-34 Дамавым «Туфлі гну» могуць папракнуць у жорсткасьці, лютасьці, агрэсіі і нават экстрэмізьме. І будуць мець рацыю.

4833 / 0
10.03.2015
Pradmova

TonqiXod. Дзе тонка, там і рвецца

TonqiXod напісалі музычную паэму ў сямі частках з эпілёгам і пасьляслоўем. Часткі гэтыя між сабою аніяк не стасуюцца, але па прачытаньні надта карціць адразу яе перачытаць.

5175 / 0
04.03.2015
Сонцам сагрэтыя

Navi. Сонцам сагрэтыя і богам пацалаваныя

Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка часова прыпынілі працу над электрычнай праграмай, каб удваіх запісаць шыкоўны акустычны альбом.

2269 / 0
26.02.2015
Iowa. Музыка на «Export»

Iowa. Музыка на «Export»

Гурт, які саматэгіцца як #iowaизмогилева, запісаў альбом № 1 у беларускай поп-музыцы ў 2014 годзе.

Ранейшыя
 
за тры месяцы