СТАРОНКІ З ТЭГАМ: !OUT
2525 / 0
!OUT: iDAiNET — падваеньне асобы па-віцебску (+прэзэнтацыя самотніка)

!OUT: iDAiNET — падваеньне асобы па-віцебску (+прэзэнтацыя самотніка)

Гурт-самародак зь Віцебску iDAiNET прэзэнтуе на Tuzin.fm свой першы трэк на роднай мове «Цішыня». Адначасова гэта, можна сказаць, разьвітальная песьня.

3768 / 0
Ігар Варашкевіч — гонар і сумленьне беларускага року (фота/відэа/аўдыё)

Ігар Варашкевіч — гонар і сумленьне беларускага року (фота/відэа/аўдыё)

Tuzin.fm пагутарыў зь Ігарам Варашкевічам напярэдадні яго 55-годзьдзя пра невядомыя старонкі яго гісторыі і дазнаўся колькі аўтарскіх атрымлівае пачынальнік беларускага незалежнага року, а таксама здабыў рарытэтныя фота і відэа трох ягоных гуртоў — «Бонды», «Рокісу» і «Крамы».

2444 / 0
!OUT: 7 цікавостак з часопісу «КХС» (аўдыё)

!OUT: 7 цікавостак з часопісу «КХС» (аўдыё)

Tuzin.fm пагартаў стары савецкі часопіс «Клуб и художественная самодеятельность» у пошуках гукавых цікавостак, так ці інакш датычных Беларусі: рок-опэра «Песьня пра долю», «Купальле» Градзкага, Гвэрдцытэлі выконвае песьню Ханка, а лаосец Буан Гын Дза Фугон пяе пра «Беларусію».

2651 / 0
!OUT: Кароткая гісторыя беларускага бітбоксу (аўдыё/відэа)

!OUT: Кароткая гісторыя беларускага бітбоксу (аўдыё/відэа)

Першыя біт-бокс экспэрымэнты ў беларускай музыцы на пачатку 90-х і новыя героі ў гэтай плыні, экспэрымэнты зь беларускай мовай, найбольш выбітныя біт-бокс рэлізы і кліпы ў Беларусі — у новым выпуску !OUT Віктара Сямашкі.

5697 / 0
!OUT: Грынь і Літвінава запісалі альбом палескіх drinking songs (прэм’ера 7 песень з дыску)

!OUT: Грынь і Літвінава запісалі альбом палескіх drinking songs (прэм’ера 7 песень з дыску)

Фольк-дуэт Юліі Літвінавай і Васіля Грыня прадставіў на Tuzin.fm cвой альбом традыцыйных сьпеваў з Палесься і распавёў, як слушна выконваць парныя сьпевы, як ап’янець без гарэлкі й што такое «генспансер».

3100 / 0
!OUT: Гарачы лонгплэй (прэм’ера альбому ад трыё Гарачага!)

!OUT: Гарачы лонгплэй (прэм’ера альбому ад трыё Гарачага!)

Найвядомейшы ў Беларусі джаз-клявішнік Канстанцін «Stan» Гарачы прэзэнтуе на Tuzin.fm дэбютны альбом свайго трыё. Музыка распавёў, чым дзьве менскія студыі горшыя за адну варшаўскую, чаго не стае айчынным бубначам і як слушна граць імправізацыю.

2978 / 0
!OUT: «Янкі з балота» — псыхадэлія па-беларуску (прэм’ера!)

!OUT: «Янкі з балота» — псыхадэлія па-беларуску (прэм’ера!)

Барадатая каманда The Yankees of Moor зь Менску прэзэнтуе на Tuzin.fm свой новы рэліз. Музыка «балотных Янкаў» умоўна вагаецца між псыхадэліяй і фанкам, між раньнім Pink Floyd і Red Hot Chili Peppers. Іх шоў не пазьбягаюць лёгкае тэатралізацыі, а выбар імя адсылае да Янкі Маўра — клясыка беларускае дзіцячае літаратуры.

5171 / 1
!OUT: новая Essa — у ракаўскім ангары з жалезнай бляхай (прэм’ера!)

!OUT: новая Essa — у ракаўскім ангары з жалезнай бляхай (прэм’ера!)

Этна-гурт Essa прэзэнтуе на Tuzin.fm першую частку свайго альбома — вялікую кампазыцыю «Няміга».

3925 / 1
!OUT: Песьні беларускіх габрэяў выдадзеныя ў ЗША (аўдыё, відэа)

!OUT: Песьні беларускіх габрэяў выдадзеныя ў ЗША (аўдыё, відэа)

Нью-ёрскі квінтэт Litvakus запісаў першую ў Амэрыцы кружэлку з традыцыйнай музыкай беларускіх габрэяў. Альбом упадабалі Джон Зорн і Фрэнк Лёндан, а сам гурт ужо называюць «акустычным Gogol Bordello». Кіраўнік ансамблю Зьміцер Сьляповіч праз Tuzin.fm прадстаўляе сваю працу беларускаму слухачу.

2630 / 1
!OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (аўдыёпрэзэнтацыя)

!OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (аўдыёпрэзэнтацыя)

На Tuzin.fm — cеціўная прэм’ера альбому Starik & Ugol in Blues, які запісалі ў 2006 годзе Генадзь Старыкаў і Ўладзімер Угольнік, а таксама 12 абраных цытатаў з інтэрвію двух першых беларускіх рок-н-рольшчыкаў.

4095 / 1
!OUT: «Сакрэтная сэсія» Zabelov Group (відэа+аўдыё)

!OUT: «Сакрэтная сэсія» Zabelov Group (відэа+аўдыё)

Раман Забелаў распавёў Tuzin.fm пра сакрэтную сэсію ў пустой канцэртнай залі Праскае кансэрваторыі, вынікам якой стаў адзін з найцікавейшых рэлізаў 2014 году ў Беларусі.

5298 / 1
!OUT: Назад у БССР (6 рарытэтных відэа ад Менскага рок-клюбу)

!OUT: Назад у БССР (6 рарытэтных відэа ад Менскага рок-клюбу)

Шугалей прызнаецца ў любові да Някляева, Варашкевіч у вобразе школьніка ў шортах і з ранцам, першы кліп «Новага Неба» — гэтыя ды іншыя цікавосткі захаваў у сваім відэаархіве Ўладзімер Зайчанка. Колішні прэзыдэнт менскага рок-клюбу адказаў на пытаньні Tuzin.fm. і прадставіў свае скарбы.