Про любовь/Про любов/Пра любоў
4031 / 0
13.10.2015

Шпакоўская, Бень і Хітрык. На трох мовах, як на адной (відэа)

Антываенная песьня «Про любовь/Про любов/Пра любоў», якую на трох мовах запісалі лідэры гуртоў Naka, «Серебряная свадьба» і Sounduk, атрымала відэаўвасабленьне. У відэачарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел кліп рэжысэра Арцёма Лобача.

Трэк «Про любовь/Про любов/Пра любоў» пабачыў сьвет сёлета ў чэрвені. Кампазыцыю на трох мовах беларускай, украінскай і расейскай  запісаў гурт Naka разам зь Сьвятланай Бень і Ганнай Хітрык. Словы і музыка належаць Насьце Шпакоўскай.

Прэм’ера відэавэрсіі песьні пра вайну побач і вайну ўнутры адбылася 13 кастрычніка адразу ў трох краінах  у Беларусі на партале Tut.by і тэлеканале ОНТ, ва Ўкраіне на тэлеканале A-One ды ў Расеі на тэлеканале «Дождь». Над кліпам працавалі рэжысэр Арцём Лобач, апэратар Аляксандр Алейнікаў і мастак Наста Шастак

«Мы доўга працавалі, каб песьня гучала на трох мовах, як на адной. Каб слухачоў і выканаўцаў аб’ядноўвала выключна думка, якая была б зразумелая для ўсіх, незалежна ад ступені валоданьня адной з моваў кажа Наста Шпакоўская,  Асабліва актуальна гэта цяпер, калі шмат хто кінуўся „дзяліць“ Нобэлеўскую ляўрэатку, грамадзянку Беларусі, якая нарадзілася ва Ўкраіне і шмат піша па-расейску. Любая вайна пачынаецца ў галовах і яе прафіляктыка мусіць пачынацца там жа».

Naka Про любовь/Про любов/Пра любоў (рэжысэр Арцём Лобач)Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm