Будзь трусам
6318 / 2
12.09.2016

«Час лайна»: «Будзь трусам, жыві ва ўтульнай нары» (відэа)

Гурт Стаса Шашка прэзэнтуе ў відэачарце на Tuzin.fm кліп на песьню «Будзь трусам», зроблены пад уражаньнем ад творчасьці Янкі Купалы, Сяргея Міхалка і Джорджа Орўэла.

Фактычна, гэты трэк адказ на песьню гурта Brutto «Будзь сьмелым», які Сяргей Міхалок напісаў на словы Янкі Купалы. Толькі што музыкі перавярнулі тэкст дагары нагамі ды дазволілі сабе трохі паіранізаваць зь ня надта вясёлай рэчаіснасьці: «Мы вырашылі пераасэнсаваць словы Янкі Купалы, бо на наш погляд, яны не зусім адпавядаюць рэальнасьці, а дакладней не пасуюць ёй. Мы пытаем: а ці магчыма сёньня быць сьмелым? Мы зрабілі адваротны пасыл, які, магчыма, кране сьвядомасьць сучаснага беларуса больш, чым варыянт Brutto. Сваімі мастацкімі вобразамі і дэкарацыямі мы зьвярнуліся да знакамітага твору Орўэла, каб лепей адлюстраваць гэтую сыстэмнасьць і адсутнасьць пачуцьця ўнутранай свабоды, якая пануе ў сёньняшнім грамадзтве», — заявіў у камэнтары для Tuzin.fm вакаліст гурта «Час лайна» Стас Шашок.

На просьбу ўдакладніць акалічнасьці здымкаў ды назваць рэжысэра ды іншых асобаў, якія прычыніліся да зьяўленьня роліку, музыка адно толькі зазначыў: «Месца і здымачную группу я сапраўды не магу называць, бо мяне пераканаўча пра гэта прасілі гэтыя людзі». Тым ня менш, удзельнікі «Часу лайна» выказваюць спадзеў, што беларусы знойдуць у сабе сілы, каб задушыць свайго «ўнутранага труса».

Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.

Час лайна — Будзь трусам (рэжысэр невядомы). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Serhio / адказаць
    13.10.2016 / 10:08

    Будь зайцем - стилистически правильный клип в стиле ГДР. Дерзайте ребята - будет денег больше и клип богаче будет. А так все как по возможностям - все всё понимают.

  • Boleslaw / адказаць
    24.10.2016 / 09:25

    Нядрэнна. Нагадвае Лайбах, але што рабіць, калі лайбахаўскія пастмадэрнісцкія гульні ў таталітарызм ператварыліся ў сучасную жудаснаватую рэчаіснасьць, у час лайна.

  • КАМЕНТАВАЦЬ