Белая ружа
1358 / 0
02.04.2019

Пекната і псыхадэлічнасьць Браслаўскага краю. Дэбютны кліп Yellow Power

Гурт Yellow Power прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM свой першы кліп «Белая ружа», які быў зьняты пад уражаньнем ад прыроды і мітаў Браслаўскага краю.

У якасьці рэжысэраў відэа выступілі ўдзельнікі гурта Іра Забэла ды Ільля Пуцікаў. Здымкі кліпу адбыліся ў Браславе і Менску. «На здымкі нас натхнілі прырода ды міты Браслаўскага краю ды незвычайнае містычнае адчуваньне гэтых мясьцінаў. Увесь матэрыял быў адзьняты на мабільны тэлефон, затым мы істотным чынам перапрацавалі яго падчас мантажу, каб дасягнуць гіпнатычнай колеравай гамы», — кажуць стваральнікі кліпу.

Гурт Yellow Power стаў вядомы пасьля сваёй перамогі на «Басовішчы-2011», пасьля чаго на доўгі пэрыяд сышоў у музычнае падпольле. Вяртаньне да публічнай музычнай дзейнасьці адбылося ў лютым 2018 году разам з выхадам дэбютнага альбому «Цяпло». Больш пра гурт можна дазнацца ў афіцыйных суполках УК і FB.

Yellow Power — Белая ружа (рэжысэры — Іра Забэла, Ільля Пуцікаў)

TuzinFM