Рэжым «у самалёце»
1017 / 0
01.06.2019

«Няміга». Адключыць Wi-Fі і паляцець

Гурт «Няміга» зьняў кліп на сваю новую песьню «Рэжым „у самалёце“».

«Рэжым „у самалёце“» — новая песьня гурта Ксеніі Валенды, якая выйшла ў выглядзе сынглу ўвесну. На яе музыкі і вырашылі зьняць кліп сваімі сіламі. «Для нас гэта быў экспэрымэнт — як жа мы ўбачым сваю музыку празь відэашэраг, — кажа Ксенія. — Пляцоўкай абралі фатастудыю зь мяккім белым сьвятлом. Атрымалася даволі пяшчотненька, на наш погляд. Безумоўна, не жадаем спыняцца на гэтым, бо здымаць нават самае простае музычнае відэа ня так проста, як здаецца на першы погляд». Здымала і мантавала лідэрка «Нямігі» разам з гітарыстам і саўндпрадусарам гурта Савеліем Юрчанкам.

У самой песьні аўтарка разважае пра сучаснасьць, у якой так шмат рэклямы, інтэрнэту, тэлефонаў, што часам хочацца адмовіцца ад гэтага хоць на некаторы час. «Жывучы ў электроннай эры, мы часам зусім забываем пра тых, хто побач, забываем пра прыгажосьць, якая вакол нас», — кажа заўважае Ксенія.

Няміга — Рэжым «у самалёце» (рэжысэры — Ксенія Валенда і Савелі Юрчанка)

Глядзець жывы сэт гурта «Няміга» у Belsat Music Live

TuzinFM