Баю-бай
404 / 0
02.09.2019

Застой спакою. Вайцюшкевіч у вобразе сабакі вярнуўся ў БССР

Творчае трыё ў складзе сьпевака і кампазытара Зьмітра Вайцюшкевіча, паэта Ўладзімера Някляева і рэжысэра-аніматара Сяргея Кастрыцкага прэзэнтуе на TuzinFM плён сваёй чарговай супрацы.

У новым анімацыйным кліпе WZ-orkiestra паўстае ў вобразе мілага сабачага струннага квінтэту, які ўласна і выконвае новую песьню-калыханку на словы Ўладзімера Някляева «Баю-баю» ў антуражы студыі перадачы «Сустрэнемся пасьля адзінаццаці», якая выходзіла на беларускай тэлевізіі на пачатку 1980-х. Ролік зрабіў Сяргей Кастрыцкі — аўтар таго самага кліпу «На Каляды».

«Гэты сьпеў нагадаў мне час застою. Застою спакою, а не безнадзейнасьці. Я сам тады працаваў на БТ. Тады там рабілася ўсё куды больш прафэсійна, чым у сучаснасьці, а праграма „Сустрэнемся пасьля адзінаццаці“ была тады адной з самых перадавых на савецкай тэлевізіі. У гэтым роліку няма настальгіі па тых часах, тут гучыць голас праўды і сваеасаблівае прывітаньне прафэсіяналам, якія тады працавалі на беларускай тэлевізіі», — сказаў у камэнтары для TuzinFM рэжысэр, які цяпер жыве ў Маскве. Сяргей заўважае, што ягоная задума першапачаткова была яшчэ больш глябальнай, але яе з шэрагу прычынаў не ўдалося рэалізаваць: меркавалася, што ў вобразе сабакаў паўстануць выканаўцы і самі гледачы, у якіх ёсьць гаспадар ды ягоныя памагатыя — паўлюдзі-паўсабакі…

Зьміцер Вайцюшкевіч — Баю-бай (рэжысэр — Сяргей Кастрыцкі)

TuzinFM