Залаты кампас
2463 / 0
17.09.2019

Incerto. Компас можа памыляцца

Гурт Incerto прэзэнтуе на TuzinFM свой дэбютны кліп на песьню «Залаты кампас».

Ролік задуманы як містычны. Паводле сюжэту вакалістка каманды Валянціна Мілеўская дазнаецца пра легенду пра Залаты компас, а ў легендзе той схаваны праклён і арыентыр гэты аказваецца фальшывым. Асноўны матэрыял для кліпу быў зьняты на Менскім моры.

Праца пачалася ў верасьні 2018 году, ролік мусіў уключаць некалькі сцэнаў з удзелам лідэра гурта Znich Алеся Таболіча. Матэрыял быў зьняты, але перад мантажом страчаны праз памылку апэратара. Таму фактычна музыкі мусілі зьняць кліп паўторна і ўжо без запрошанага госьця. «Для нас гэта горкі, але важны досьвед», — заўважае Валянціна.

Incerto — Залаты кампас (рэжысэр — Maxdmsd Mvn)

TuzinFM