Ажыны
270 / 0
21.10.2019

Atesta. Вочы твае ажынавыя

Гурт Atesta прэзэнтуе на TuzinFM пяты кліп, у якім зафіксаваў галоўныя моманты за сваю 12-месячную гісторыю.

Гэты ролік Ульляна Паўловіч называе справаздачным. «Мы хацелі зафіксаваць адрэзак часу даўжынёю ў год — менавіта столькі існуе наш гурт. Таму ў яго ўвайшлі акром адмысловых здымак кадры з нашых выступаў: ад самых першых на сцэнах менскіх клюбаў да пакуль што самага сур’ёзнага, які адбыўся на сцэне „Басовішча“. Гэтым відэа мы таксама хочам сказаць: нам усё падабаецца і мы працягваем рушыць наперад», — заяўляе сьпявачка. Песьня «Ажыны» напісаная на словы паэта Алеся Плоткі. Рэжысэрам стаў Аляксей Паўловіч.

Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйныя суполкі Ўкантакце і Facebook.

Atesta — Ажыны (рэжысэр — Аляксей Паўловіч)

TuzinFM