Песня счастливых людей
180 / 0
12.10.2020

Аня Шаркунова паяднала ў сваім кліпе выбітных беларускіх асоб

Спявачка Аня Шаркунова прэзентуе ў новым туры відэачарта TuzinFM кліп «Песня счастливых людей» — у ім зняліся шматлікія выбітныя асобы.

«Мало, но есть» — гэта галоўныя радкі песні. Так спявачка кажа пра добрыя песні, сапраўдных сяброў і шчырых людзей. Але, можна меркаваць, гэты твор як раз павялічыў колькасць добрых беларускіх песен. 

Ганна называе гэты твор адным з самых важных у сваім жыцці.

— З кропель ствараецца акіян. Акіян таленавітых, смелых, прыгожык, неабыякавых людзей… Я кажу вам усім дзякуй, — кажа спявачка. 

Тэкст быў напісаны за адзін вечар — прыпеў напісала сама Аня, а куплеты — Уладзімір Кубышкін.

Рэжысёр кліпа — ZVERAU fml. 

У здымках кліпа ўзялі ўдзел вядомыя асобы Беларусі: Дзяніс Дудзінскі, Віталь Гуркоў, Святлана Зеленкоўская, Уладзімір Цэслер,Сяргей Будкін і шматлікія іншыя. 

— Былі некалькі чалавек, якія адмовіліся. Некаторыя казалі: давяраю табе, таму што ты добры чалавек, — распавядае Ганна Шаркунова.

Да выказванняў на тэму сітуацыі ў краіне Аня набліжаецца асцярожна, але гэта не першыя яе крокі ў гэтым накірунку — у мінулым годзе яна запісала кавер на песню «Воины света» гурта «Ляпис Трубецкой».  


Аня Шаркунова — Песня счастливых людей


Друзей настоящих мало, мало, но есть.

Одних уже с нами нет, а другие не здесь.

И соль на щеках вокзала, и снова каблук сломала.

И песен хороших мало, мало, но есть.


Солнечных дней так мало, мало, но есть.

Выглянет и пропало, надо успеть.

И серое небо достало, и сердце болеть устало.

И песен хороших так мало, мало, но есть.

Мало, но есть.

Мало, но есть.


Сколько рядом с тобой осталось, мало, но есть.

Времени самая малость, но минуты не счесть.

Помнишь я как-то сказала, что песен хороших мало.

Да песен хороших мало, мало, но есть.