Табе і ўдзельнікам твайго гурту ад 18 да 30 гадоў? Дашлі прыклад сваёй творчасці на любой мове.
Канкурсанты атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у двухдзённай адукацыйнай сэсіі з лекцыямі па ўзаемадзеяннях у музычнай сферы.
Абяры верш сучаснага паэта, зрабі з яго песню і дашлі дэма-запіс. Для наступнага тура журы абярэ шэсць удзельнікаў.
Канкурсантаў чакае індывідуальная праца з вядомымі музыкамі і запіс песні з імі. Тры ўдзельніка пройдуць у фінал.
Запішы конкурсную песню на верш паэта ў студыі і прэзентуй яе на фінальным канцэрце, які пройдзе ў відэафармаце.
Пераможца атрымае грашовы прыз (1500 BYN)
Заявіцца на конкурс могуць выканаўцы ад 16 да 30 год. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца — узрост удзельнікаў не мусіць перавышаць азначаны цэнз. Досвед і музычная адукацыя ролі не граюць.
Аўтары вершаў з прапанаванага спісу, якія з’яўляюцца яшчэ і музыкамі, могуць удзельнічаць у конкурсе, калі звернуцца да творчасці іншых паэтаў.
На чые словы прапануецца стварыць песні ўдзельнікам конкурсу «Заспявай»
Культуролаг, журналіст, медыя і кінааналітык
Рэдактарка Еўрарадыё
Музыка, кампазітар, выкладчык. Лідар гурта «Палац».
Рэдактар творчых і спецыяльных праектаў Onliner. У мінулым - галоўны рэдактар партала Ultra-Music.
Рэдактар Яндэкс.Музыкі. У мінулым - музыка, журналіст парталаў Ultra Music, Experty, Kyky.
Арт-мэнеджар, кіраўнік парталу TuzinFM, кіраўнік Беларускага фонда культурнай салідарнасці
Кіраўнік фонду «Вяртанне»
Мы папрасілі Паліну Рэспубліку, гурты Leibonik і Re1ikt напісаць песню на адзін і той жа верш. Паглядзі што ў іх атрымалася!
У 2014 годзе дабрачынны фонд «Вяртанне» сумесна з парталам Tuzinfm.by арганізаваў музычны конкурс маладых выканаўцаў «Заспявай.BY». Яго мэта — заахвоціць музыкаў звяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасці. Выканаўцы кладуць на музыку беларускамоўны верш айчыннага паэта. Пераможцаў вызначае журы, якое штогод змяняецца. Лаўрэаты конкурсу атрымліваюць магчымасць выступіць у Мінску з канцэртам, а таксама каштоўныя прызы, у тым ліку грашовыя.
У папярэднія гады пераможцамі конкурсу станавіліся гурты Navi, Paulinn, Leibonik, Helious, трыа Мікіты Найдзёнава, Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк, Віталь Варанко, Марына Вярэніч, Яўген Цярэнцьеў, Лізавета Леўчык, Юры Касцень (SP Kava).