3775 / 0
02.07.2014

Пачаўся інтэрнэт-адбор на «Амбасовішча-2014»

20 гуртоў прэтэндуюць на ўдзел у фэсьце, што ладзіць амбасада ЗША ў Беларусі. Пераможцаў будзе пяцёра.

У адборы на 10-е па ліку «Амбасовішча» мае быць сур’ёзная канкурэнцыя. Заявы на ўдзел падалі такія гурты, як Re1ikt, Navi, TonqiXod, «Мутнаевока», Sounduk, landau ды іншыя. Усяго ў галасаванцы бярэ ўдзел 20 камандаў. Свой выбар можна зрабіць да 12 ліпеня ўключна на афіцыйнай старонцы амбасады ЗША ў Беларусі ў Facebook (трэба націснуць «Vote For The Best Song»). Тыя пяць гуртоў, якія набяруць найбольшую колькасьць галасоў, зайграюць на самім фэстывалі, што адбудзецца 28 жніўня.

Фэст «Амбасовішча» прысьвечаны свабодзе творчага самавыяўленьня. Мерапрыемства ладзіцца штогод на тэрыторыі амэрыканскай амбасады. У якасьці гасьцей на яго запрашаюць вядомых беларускіх грамадзкіх і культурных дзеячоў, артыстаў, мастакоў і журналістаў.

Tuzin.fm