2372 / 0
03.07.2014

Dzieciuki ў Курапатах і Хатыні (фотафакт)

Гурт Dzieciuki здымае новае відэа на песьню «Сумнае рэгі».

Сьледам за дэбютным кліпам на песьню «Ладзьдзя роспачы» гарадзенскі гурт Dzieciuki ўзяўся за працу над новым відэа. Сваё ўвасабленьне атрымае песьня «Сумнае рэгі» з дэбютнага альбому гурта, над якім працуюць рэжысэры Алесь Залеўскі і Яўген Шапчыц. Здымкі прайшлі ўжо ў Курапатах і Хатыні. Тым самым музыкі хочуць падкрэсьліць аднолькава непрымальнае стаўленьне да злачынстваў камуністаў і фашыстаў. У адным з сваіх інтэрвію парталу Tuzin.fm вакаліст каманды Алесь Дзянісаў зазначыў: «Мы ніколі ня будзем рады бачыць на нашых канцэртах усялякіх камуняк ды іншых „бальшавікоў“. Па-другое, увесь гэты зігуючы зброд, які я называю адным ёмкім словам „фашня“: ад аматараў Гітлера да ўсялякіх нэаязычніцкіх паган-фрыкаў. Любоў да сваёй краіны, гісторыі і мовы не павінна мяжаваць зь нянавісьцю да іншых народаў».

Паралельна Dzieciuki здымаюць відэа яшчэ на адну сваю песьню — «Лясныя браты» разам з рэжысэрам і апэратарам Антосем Цялежнікавым. Фотарэпартаж са здымак гэтага відэа можна пабачыць на Budzma.by. Прэм’ера абодвух кліпаў мае адбыцца да канца лета.

Tuzin.fm

Тэгi: