Руся зьнялася для брэнду LSTR (фота)
4547 / 0
07.07.2014

Руся зьнялася для брэнду LSTR (фота)

Сьпявачка ўзяла ўдзел у фотасэсіі для рэклямы цішоткі «Эмілія», прысьвечанай Эміліі Плятэр.

Стваральнікі моладзевага брэнду вулічнага адзеньня LSTR Adziennie заяўляюць, што для іх прынцыповая беларускасьць і яны натхняюцца Беларусьсю ва ўсіх яе праявах, спрабуючы стварыць вобраз новага беларуса — ганарлівага і незалежнага, упэўненага і моцнага духам, мужнага і адданага Радзіме. Менавіта яны зрабілі цішоткі для гурта Dzieciuki, у фотасэце для брэнду здымаўся тайбаксэр Віталь Гуркоў, а цяпер сьпявачка Руся адгукнулася на прапанову прарэклямаваць сэрыю цішотак. «Я вельмі люблю і шаную гэты брэнд, бо яго стваральнікі робяць вельмі важную справу. Я зьнялася ў цішотцы „Эмілія“, прысьвечанай Эміліі Плятэр, якую называюць беларуская Жана д’Арк. Яна была зьбіральніцай беларускага фальклёру і ўдзельнічала ў паўстаньні 1831 году».

Разгледзіць гэтую ды іншыя цішоткі брэнду LSTR Adziennie можна на іх афіцыйнай старонцы.

Tuzin.fm

Тэгi: