Фэст Rockowisko ў Польшчы: Sciana і Dzieciuki ў конкурсе, Re1ikt — госьцем (відэа)
2066 / 0
09.07.2014

Фэст Rockowisko ў Польшчы: Sciana і Dzieciuki ў конкурсе, Re1ikt — госьцем (відэа)

Адразу тры беларускія гурты возьмуць удзел у польскім фэсьце Rockowisko, які пройдзе ўжо ў шосты раз.

Гурты Sciana і Dzieciuki трапілі ў дзясятку канкурсантаў фэсту, адабраных з 75 камандаў, якія падалі заявы. Большасьць выступоўцаў будзе з Польшчы, адзін гурт прыедзе з Ірляндыі. У беларусаў вельмі вялікія шанцы на перамогу. Дагэтуль Гран-Пры гуртам з нашай краіны даставаўся двойчы ­— у 2012-м перамагалі The Toobes, а ў 2013-м — Re1ikt, якія ўзялі да ўсяго і прыз глядацкіх сымпатыяў.

Re1ikt зайграе сёлета ўжо ў якасьці аднаго з хэдлайнэраў фэсту. У гасьцявой праграме заяўленыя выступы культавых польскіх гуртоў — Proletaryat, Defekt Muzgó, выступяць таксама Kabanos і Przeciw.

Фэст Rockowisko пройдзе 26 ліпеня ў Гайнаўцы, што знаходзіцца непадалёк ад беларусай мяжы. Тут афіцыйна зафіксаваная самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы. Арганізуе фэст дырэктар музэю і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк.

Яшчэ: Тамаш Ціханюк: «Беларусы ствараюць музыку на эўрапейскім узроўні»

Відэа. Выступ Re1ikt на Rockowisko-2013, які прынёс гурту перамогу

Tuzin.fm