1817 / 1
18.07.2014

Дачцэ лідэра гурта «Авангардшкола» патрэбна дапамога

Калегі і паплечнікі Кірыла Смышляева дапамагаюць у зборы сродкаў на апэрацыю яго дачкі Алісы.

У 7-гадовай дзяўчынкі малавывучаная паталёгія — яна паступова губляе зрок. Адно вока ўжо ня бачыць. Апэрацыю трэба рабіць неадкладна, яе кошт складае каля 5000 даляраў, на далейшае лячэньне таксама спатрэбіцца нямала грошай. Да збору сродкаў далучыліся калегі Кірылы Смышляева. 17 ліпеня ў Магілёве адбыўся дабрачынны канцэрт з удзелам Цімафея Яравікова («Сердце дурака»), Юрыя Несьцярэнкі, гурта Akute ды іншых. Ёсьць ідэя зладзіць падобную імпрэзу ў Менску.

Спрычыніцца да добрай справы можа кожны неабыякавы. Грошы можна проста перадаць давераным асобам у Менску і Магілёве, пералічыць праз WebMoney ці на банкаўскую картку.

Падрабязьней пра ўсе спосабы — на адмыслова створанай старонцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    18.07.2014 / 19:08

    Перадаць грошы з рук у рукі: Магілёў +375 29 849-38-96 (Васіль), Менск +375 29 746 79 07 (Ірына)

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тыдзень
за тры месяцы