2400 / 0
13.08.2014

Гурт «Джына» запісаў EP «За сэрпантынам» (аўдыё)

У сваім новым рэлізе музыкі працягнулі экспэрымэнты з формай ды нетыповымі рытмамі.

EP «За сэрпантынам» складаецца з чатырох трэкаў — «Сэрпантын», «Краіна прыліваў», «Мані’я», «Піраміды-Сьфінкс». Як зазначыў Tuzin.fm вакаліст гурта Cяргей Іваноў, у сваёй новай працы музыкі «працягваюць экспэрымэнты з формай, нетыповымі рытмамі і памерамі, распачатыя ў першым сынгле». Гурт «Джына» існуе ўжо чатыры гады, пачыналі як кавэр-бэнд, які выконваў песьні Queens of the Stone Age і Tool. Неўзабаве ўзяліся за напісаньне ўласных песень на беларускай мове, досыць нетыповых. Першы сынгл гурта зваўся «Жывёла — добры фрэнд» і быў прэзэнтаваны летась.

Адносна намераў па прасоўваньні сваёй творчасьці музыкі гурта кажуць, што акрэсьленых плянаў у гэтым кірунку ня маюць.

Tuzin.fm

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы