2690 / 0
20.08.2014

Хаменка сыграе ды-джэй сэт з нагоды 500-годзьдзя бітвы пад Воршай

Лідэр гурта «Палац» рыхтуе ўнікальную праграму, якую пакажа 8 верасьня, калі споўніцца 500 гадоў славутай перамозе пад Воршай.

Праграма завецца «500 год». Музыка скарыстаў у ёй напрацоўкі, зробленыя ў час працы над фольк-мюзіклам «Возера», так і не паказаным. А таксама фрагмэнты сьпеваў, запісаных у экспэдыцыях ды зусім новыя музычныя прыдумкі. «Хацелася ўшанаваць такую значную дату нашай гісторыі і зрабіць нешта зусім нечаканае, нават для сябе самога. Так і зьявілася ідэя праграмы ў стылістыцы фольк-гаўсу», — распавёў Алег парталу Tuzin.fm.

Прэм’ера гэтага адмысловага праекту адбудзецца акурат у 500-ю гадавіну перамогі — 8 верасьня, у клюбе «Графіці». У межах вечарыны выступіць з сваім сэтам адзін з найлепшых электроншчыкаў краіны — Diamos Roll, заснавальнік гурту CherryVata.  Квіткі на імпрэзу будуць каштаваць сымбалічна — 49 500 рублёў.

 

Плянуецца, што праект «500 год» пабачыць сьвет у падарункавым CD-варыянце абмежаваным накладам.

Tuzin.fm

за тры месяцы