«Крамбамбуля» рыхтуе «антысавецкі» сынгл і кліп на канец восені
2258 / 0
25.08.2014

«Крамбамбуля» рыхтуе «антысавецкі» сынгл і кліп на канец восені

Музыкі ўзяліся за запіс новага альбому, які між сабой называюць «партызанскім». Як заяўляе Лявон Вольскі, песьні ў ім будуць збольшага гумарыстычныя ды іранічныя.

Будучы рэліз пакуль ня мае нават працоўнай назвы, але песьні для яго практычна гатовыя. Часткова «Крамбамбуля» зайграла іх на літоўскім фэсьце Galapagai. Між сабой музыкі называюць альбом «партызанскім» і кажуць, што ён мае выразны «антысавецкі кірунак». «Падзеі, пра якія апавядаецца ў нашых новых песьнях надзвычай драматычныя. Яны зьвязаныя з змаганьнем вольналюбівых людзей з навалай, якую завуць „савецкая акупацыя“. Але пададзена ўсё будзе з гумарам і іроніяй. Плянуем пры канцы восені выдаць самотнік, спадзяюся разам з кліпам», — паведаміў Лявон Вольскі парталу Tuzin.fm. Выхад самога альбому плянуецца на вясну 2015 году.

Апошні альбом «Крамбамбулі» пад назвай «Драбадзі-драбада» пабачыў сьвет у 2011 годзе.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы