Rise in Rage. Найлепшае, што ёсьць у беларускім мэтале (аўдыё)
4569 / 2
28.08.2014

Rise in Rage. Найлепшае, што ёсьць у беларускім мэтале (аўдыё)

Гурт, які некаторыя экспэрты лічаць найлепшым у беларускай мэтал-музыцы, запісаў беларускамоўны сынгл.

Rise in Rage адмыслова адклалі рэліз свайго паўнафарматнага дыску на некалькі дзён, каб прыцягнуць увагу да сынглу «Прамяні». Гэта першая беларускамоўная кампазыцыя за 7-гадовую гісторыю існаваньня каманды. «Калі мы працавалі над альбомам, нашаму вакалісту стрэльнула ў галаву зрабіць песню на беларускай мове. Мы спачатку не зразумелі навошта. Гэта не адпавядала канцэпцыі плыткі: расейскамоўны альбом, ангельская назва, і тут раптам трэк па-беларуску. Але ў выніку ўсё слухаецца настолькі арганічна і цікава, што гэта адна з самых адметных песень на альбоме», — заўважыў з нагоды прэм’еры трэку ў інтэрвію Ultra-Music удзельнік каманды Васіль Картакоў  і  падзяліўся сваім бачаньнем карціны тутэйшай мэтал-сцэны: «Калі глядзець на олдскульны беларускі мэтал, я звычайна чую абсалютна заштампаваную музыку і словы. І адразу ў галаве ўзнікае думка: „Беларусьня…“».

Некаторыя экспэрты нахвальваюць Rise in Rage: «Па якасьці гэта найлепшае, што ёсьць сёньня ў беларусім мэтале», — кажа Аляксандар Чарнуха, рэдактар UltraMusic.com.

Новы альбом Rise in Rage будзе даступны для праслухоўваньня ў іх афіцыйнай суполцы з 4 верасьня.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • Jauhien / адказаць
    29.05.2015 / 08:06

    гучыць рыхтык што in flames circa 2005-2006. добра, але што з таго. лепшы метал беларусі цяпер? лайно справы тады.

  • Jauhien / адказаць
    29.05.2015 / 08:07

    найлепшае, што ёсьць у беларускім метале застаецца з gods tower, ужо колькі год.

  • КАМЕНТАВАЦЬ