Міхалок зьбіраецца прэзэнтаваць новы праект
3132 / 2
29.08.2014

Міхалок зьбіраецца прэзэнтаваць новы праект

28 жніўня гурт «Ляпіс Трубяцкі» даў апошні канцэрт у сваёй гісторыі, але Міхалок з паплечнікамі з музыкі сыходзіць не зьбіраецца.

Апошні канцэрт беларускі гурт даваў у піцерскім клюбе «А2». Ажыятаж быў неймаверны — усе 3500 квіткоў на канцэрт былі распрададзеныя. Музыкаў сустракалі на вакзале расейскія паліцыянты, каб праверыць іх на наяўнасьць наркотыкаў. Акром таго, мясцовыя праваахоўнікі вельмі папрасілі гурт не выконваць песьню «Воины света», каб пазьбегнуць правакацыяў. Яна сапраўды не прагучала на канцэрце, затое яе выканалі самі гледачы. Набліжаныя да гурта людзі кажуць, што тым самым музыкі не хацелі падстаўляць кіраўніцтва клюбу. Найлепшыя моманты з гэтага гістарычнага канцэрту зьняў карыстальнік MrTimaspb.

Тым часам Міхалок з кампаніяй ушчыльную занятыя падрыхтоўкай новага музычнага праекту ва ўмовах поўнай сакрэтнасьці. Аніякіх падрабязнасьцяў у публічную сфэру не пратачылася, а афіцыйныя прадстаўнікі каманды кажуць, што яны ня маюць права нічога паведамляць заўчасна. Тым ня менш, як стала вядома Tuzin.fm, ужо зьняты дэбютны кліп, распрацаваны новы мэрч і заплянаваны канцэрт, які адбудзецца ўвосень у Вільні. Неўзабаве зьявіцца афіцыйная заява Сяргея Міхалка з нагоды прэм’еры новага праекту.

Сачыце за інфармацыяй на Tuzin.fm!

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    29.08.2014 / 16:58

    Тут абазнаныя ўдакладняюць: акрамя абвешчаных раней апошніх канцэртаў у Кіеве, Маскве, Вільні і Піцеры, "Ляпісы" яшчэ дадуць самы-самы апошні канцэрт, не абвешчаны раней, - 29 жніўня на дзень шахцёра ў Варкуце.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    01.09.2014 / 11:53

    «Ляпіс Трубяцкі» падзяліўся на Trubetskoy і Brutto
    http://tuzin.fm/article/1166/lapis-trubiacki-padzialiusia-na-trubetskoy-ji-brutto-videa.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ