Re1ikt стаў пераможцам «Амбасовішча-2014»
1855 / 0
29.08.2014

Re1ikt стаў пераможцам «Амбасовішча-2014»

Музыкі прызнаныя найлепшым гуртом на фэстывалі, які ў 10 раз прайшоў на тэрыторыі амбасады ЗША ў Менску.

Удзел у фэстывалі ўзялі гурты Re1ikt, Navi, «Час Speak», 2morrow2late, Step Hall, Terrakod, Landau і NGe. У галасаваньні за найлепшы гурт «Амбасовішча-2014» месцы разьмеркаваліся наступным чынам: 3-е месца заняў гурт Step Hall, 2-е — 2morrow2late, а 1-е — Rel1kt.

Re1ikt надзвычай удала правёў гэтае лета. Да гэтага ён перамог на польскім фэсьце «Wsсhodni Gorizont». Летась гэтая каманда была прызнаная парталам Tuzin.fm «Героямі году ў беларускай музыцы».

Tuzin.fm

Тэгi: