«Нельга забыць» рыхтуе праграму пад уражаньнем ад падзеяў ва Ўкраіне (відэа)
1942 / 0
02.09.2014

«Нельга забыць» рыхтуе праграму пад уражаньнем ад падзеяў ва Ўкраіне (відэа)

Лідэр гурта «Нельга забыць» паведаміў, што музыкі бяруцца за стварэньне новага альбому.

У адрозьненьне ад мінулых працаў, новая праграма ад «Нельга забыць» будзе складацца з цалкам аўтарскіх рэчаў. «Хочацца адыйсьці ад ранейшай тэмы „Mertvets“, яна была цяжкай у эмацыйным пляне. Калі ня здарыцца пэртурбацыяў па складзе, то ўжо хутка зможам паказаць новы матэрыял. Гэта будзе праграма на сацыяльную тэматыку. Сваеасаблівая рэакцыя на тое, што адбываецца ў сьвеце. У тым ліку ў нашых паўднёвых суседзеў. Не рэагаваць адэкватнаму чалавеку на такое проста немагчыма», — паведаміў Tuzin.fm лідэр каманды Міхал Бараноўскі. Музыка кажа, што з новым музычным матэрыялам працуецца лёгка, але сама праграма лёгкай для ўспрыняцьця ня будзе.

Адну зь песень «Краг-крых» у акустычным выкананьні Міхал паказаў у афіцыйнай суполцы гурта, суправадзіўшы яе такім камэнтаром: «Апошнім часам падаецца, што на двары 1939 год… Жнівень».

Tuzin.fm