2482 / 0
02.09.2014

Фольк-фэст «Камяніца» распачне этна-трыё «Троіца»

Гурт на чале з Іванам Кірчуком адкрые пяты фольк-фэст «Камяніца», які пройдзе 6 верасьня.

Менавіта з выступу «Троіцы» мяркуецца пачаць сёлета «Камяніцу». Фэст наогул будзе мусіць самым зорным з лайн-апу. Заяўлена, што выступіць хэдлайнэры зь пяці краінаў. У ліку ўдзельнікаў Kriwi, Shuma, Re1ikt, а таксама госьці Ahmed Ma Hlad (Чэхія), «Бандурбэнд» (Украіна), праект Караліны Ціхай і Бартэка Палыгі (Польшча), «Отава Ё» (Расея) ды лідэр «Воплі Відоплясова» Алег Скрыпка ў якасьці ды-джэя. Акром таго на вялікай сцэне выступіць фольк-тэатар «Яварына», а на малой — фольк-гурты «Рада», «Горынь», «Ягорава гара». У якім далейшым парадку выйдуць выканаўцы арганізатары вырашылі не паведамляць ажно да самога пачатку фэсту, каб захаваць інтрыгу. Весьці фэст па традыцыі будзе лідэр «Палацу» Алег Хаменка.

Пачнецца фэст у 12:00, а скончыцца ў 22:00 Квіткі на фэст можна набыць праз сыстэму ByCard альбо празь фірмовыя касы.

Падрабязьней у суполках УК/FB.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы