1895 / 0
05.09.2014

Akute рыхтуе новы кліп (бэкстэйдж)

Неўзабаве гурт парадуе сваіх прыхільнікаў сваім другім відэаролікам.

Музыкі з Akute вырашылі зрабіць відэаўвабленьне адной з сваіх песень. Пакуль яе назва трымаецца ў сакрэце, вядома толькі, што гэта не зусім новая кампазыцыя, а адзін з нумароў з дыску «Рэальнасьць і сны». Удзельнік каманды Раман Жыгараў распавёў Tuzin.fm, што кліп зьнялі даволі хутка — цягам аднаго здымачнага дня намаганьнямі студыі Cinema Pride. «Мы адмовіліся ад прыродных лякацыяў на карысьць кампутарнай графікі», — гэтак патлумачыў музыка задуму роліку.

Мяркуецца, што прэзэнтацыя новага кліпу адбудзецца ў кастрычніку 2014 году.

Tuzin.fm

Akute Backstage from Серж Овсяник on Vimeo.

Тэгi: