Віталь Гуркоў пацьвердзіў, што ўдзельнічае ў Brutto як вакаліст (відэа)
3412 / 0
10.09.2014

Віталь Гуркоў пацьвердзіў, што ўдзельнічае ў Brutto як вакаліст (відэа)

10-разовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе будзе паўнапраўным удзельнікам новага гурта Сяргея Міхалка Brutto.

Пра гэта спартовец і музыка паведаміў у інтэрвію «Радыё Свабода»: «Я адзін з вакалістаў новага гурту Brutto. Атрымліваецца і трэніравацца, і музыкай займацца. Пакуль не перашкаджае. Не праблема. Мы запішам круты альбом і паедзем у Кітай. Гэта наша мэта. У Японію дык пэўна паедзем. Будзем мы тут выступаць ці не, я ня ведаю». Віталь Гуркоў у якасьці музыкі дэбютаваў яшчэ ў школе ў якасьці гітарыста панкавай каманды. Быў у складзе гурта Jab Club (які потым стаў звацца HandmadE). Запісаў сумесны трэк з HandmadE, які ўдзельнічаў у мінулым сэзоне на Tuzin.fm. Зь Сяргеем Міхалком пазнаёміўся ў спортзалі, здымаўся ў кліпе «Ляпісаў» — «Буревестник», езьдзіў у туры разам з гуртом. Спартовец зьявіўся ў дэбютным кліпе новага праекту Сяргея Міхалка Brutto, а ў другім роліку сыграў галоўную ролю.

Віталь кажа, што чакае новага альбому Brutto і гэта будзе «самая цудоўная рэч».

Tuzin.fm