Прайшоў адбор на фэст «Бардаўская восень — 2014» (сьпіс пераможцаў)
3887 / 0
15.09.2014

Прайшоў адбор на фэст «Бардаўская восень — 2014» (сьпіс пераможцаў)

У менскім клюбе «ДК» адбыўся адборачны канцэрт фэстывалю, на які заявілася 39 выканаўцаў.

Кожны з выступоўцаў меўся прадставіць на меркаваньне слухачоў і журы адну сваю песьню. На конкурс заявіліся, як зусім маладыя выканаўцы, так і ўжо сталыя музыкі, якія неаднойчы спрабавалі свае сілы ў музычных конкурсах і фэстывалях. Канцэрт доўжыўся ля пяці гадзінаў. Па выніку журы, куды ўвайшлі Алесь Камоцкі, Міхал Анемпадыстаў, Сяргей Будкін, Алег Хаменка, Кася Камоцкая, назвала тых, хто паедзе ў польскі Бельск 25 кастрычніка змагацца за галоўны прыз фэстывалю.

У лік удзельнікаў конкурсу 21-га фэстывалю «Бардаўская восень» увайшлі: Сяргей Башлыкевiч, Лiзавета Леўчык, Алёна Варона, Валерыя Мельнiк, гурт «Гарадскi Вал», гурт «Мiп-бэнд», Зьмiцер Вiнаградаў, Мiкiта Найдзёнаў. Яшчэ аднаго канкурсанта назвалі гледачы — своеасаблівы прыз глядацкіх сымпатыяў атрымала Тацяна Тутэйшая. У якасьці рэзэрвовага канкурсанту будзе Тоня Вярцінская.

Tuzin.fm