2134 / 2
18.09.2014

Кірчук зьдзейсьніў споведзь (+відэа «Трох янгалаў» у выкананьні хору)

Выйшла кніга Івана Кірчука «Горит свеча у алтаря…», куды ўвайшлі дзёньнікавыя запісы лідэра этна-трыё «Троіца».

Новае выданьне можна разглядаць як працяг кнігі «Автобаны и менестрели» (2009). У яе ўвайшлі дзёньнікавыя запісы музыкі і дасьледчыка. У анатацыі да кнігі паведамляецца: «Гэта кніга-споведзь пра жыцьцё і творчасьць, расповед музыкі пра тое, што звычайна ня бачна слухачам, гэта пагружэньне ў гсторыю існаваньня фальклёру і шлях спасьціжэньня яго таямніцаў». Прэзэнтацыя кнігі ў фармаце творчага вечару з аўтарам адбудзецца 18 верасьня ў малой залі КЗ «Менск».

Тым часам, у сеціве набірае папулярнасьць камэрная вэрсія cамай кранальнай песьні з рэпэртуару Кірчука«Тры Янгалы» ў выкананьні хору Менскага Сьвята-Елісавецінскага манастыра. Лідэр этна-трыё «Троіца» распавядаў у інтэрвію Tuzin.fm, што яго моцна ўразіў гэты сьпеў — сваёй мэлёдыяй і тэкстам. Яе тэкст быў запісаны ў вёсцы Барталамееўка Веткаўскага раёну спэцыялістамі з Інстытуту мастацтвазнаўства Акадэміі навук: «Гэта частка духоўных песьнясьпеваў, што выконваліся ў пост. У ёй вельмі шмат тэксту, з 50 радкоў я абраў 7—8. У іх якраз і ўся сутнасьць. Сутнасьць чалавека. Ён ня можа забраць з сабою на той сьвет усё, што здабыў тут, на зямлі…» — зазначыў Іван Кірчук.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Jack / адказаць
    27.09.2014 / 14:59

    Дзе набыць кнiгi? I першую, i другую.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    29.09.2014 / 11:13

    На канцэртах Івана Кірчука і "Троіцы". Бліжэйшая магчымасьць - 8 лістапада ў Белдзяржфілярмоніі

  • КАМЕНТАВАЦЬ