Akute, The Toobes і «J:морс» першымі сыграюць на пляцоўцы, якая прэтэндуе на выбітнасьць
3755 / 1
25.09.2014

Akute, The Toobes і «J:морс» першымі сыграюць на пляцоўцы, якая прэтэндуе на выбітнасьць

Сумесны канцэрт Akute і The Toobes ў Prime Hall заплянаваны на 20 лістапада, а 22 лістапада тут адзначыць 15-годзьдзе «J:морс».

Гэта будуць першыя канцэрты беларускіх рок-камандаў на пляцоўцы, якая адкрылася ў жніўні. Prime Hall месьціцца на чацьвертым паверсе гандлёвага цэнтру «Замак» на праспэкце Пераможцаў у Менску. Ён пазыцыянуецца як найлепшы ў краіне клюб для жывых канцэртаў: 100 кВт гуку, 120 кВт сьвятла, шэсьць бараў, VIP-зона і зьмяшчальнасьць да 2000 чалавек. Тут ужо далі канцэрт шэраг замежных выканаўцаў.

20 лістапада тэсьціць Prime Hall будуць Akute і The Toobes, якія дадуць сумесны канцэрт. Першыя сыграюць найлепшыя песьні, а другія прэзэнтуюць новы альбом «Road to the Big Time». Квіткі на мерапрыемства каштуюць ад 180 000 (танцпляц) да 350 000 (V.I.P.). А 22 лістапада сольны канцэрт тут рыхтуецца даць «J:морс». Кошт уваходу: ад 200 000 да 500 000 рублёў.

Tuzin.fm, фота Prime-hall.relax.by

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.09.2014 / 13:36

    Ці хадзіў хто ўжо на канцэрты ў Prime Hall? Якія ўражаньні ад пляцоўкі, гуку, сьвятла, аховы, коштаў?

  • КАМЕНТАВАЦЬ

за тыдзень
за тры месяцы