«Крамбамбуля» стане хэдлайнэрам берасьцейскага Men’s Fest (+відэа)
2751 / 0
02.10.2014

«Крамбамбуля» стане хэдлайнэрам берасьцейскага Men’s Fest (+відэа)

Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных фэстаў краіны адзначае свой першы юбілей.

Mens Fest спраўляе сёлета 5-годзьдзе. Гэты фэст прадстаўляе новую беларускую музыку ва ўсёй рознастайнасьці жанраў, таму ў адзін вечар на адну сцэну ў яго межах могуць выйсьці, як мэталісты, так і поп-рокеры. Сёлета склад мерапрыемства надзвычай моцны: заяўлены Re1ikt, Nizkiz, Navі, «Нагуаль», Jungle X-mas ды «Крамбамбуля». «Сэнс нашага фэсту — не спыняцца на адным фармаце. Тыпу: рок і ўсё — баста, астатнім ходу няма. Тым і тлумачыцца такі рознастайны лайн-ап, які мы штогод абнаўляем цалкам», — кажа арганізатар Mens Fest Зьміцер Назараў. Паводле яго задумы, кожны фэст меўся суправаджацца конкурсам маладых гуртоў, але зь цягам часу ад гэтай ідэі вырашана было адмовіцца — праз завялікія выдаткі ды адсутнасьць матывацыі з боку патэнцыйных удзельнікаў: «Сутыкнуліся з тым, што нашы маладыя гурты, якія хоць аднойчы выступілі ў Re:Public, ужо ня хочуць удзельнічаць у конкурсах», — распавядае Назараў.

Выступ гурта «Крамбамбуля» ў межах Mens Fest быў узгоднены зь Берасьцейскім аблвыканкамам «бяз нэрваў», кажуць арганізатары. Хоць і давялося паказваць тэксты песень дзеля атрыманьня гастролькі.

 

Mens Fest пройдзе 18 кастрычніка ў клюбе «Сфэра». Квіткі на вечар будуць каштаваць ад 100 000 да 150 000 рублёў.

Tuzin.fm

Відэа. Mens Fest. Гурт «Фіолет» (Украіна) у дуэце з Палінай Рэспублікай сьпяваюць «Вітер з півночі»

за тыдзень
за тры месяцы