Akute і Лявон Вольскі ўзначалілі рэйтынг Experty.by
2098 / 0
03.10.2014

Akute і Лявон Вольскі ўзначалілі рэйтынг Experty.by

Праект Experty.by абвесьціў прамежкавыя вынікі году — рэйтынг найлепшых беларускіх альбомаў за першае паўгодзьдзе 2014 году.

Яго ўзначалілі выдадзеныя ўвесну дыскі Akute «Рэальнасць і сны» і Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Для Akute, якіх называюць аднымі зь лідэраў сучаснага беларускага року, гэта трэцяя па ліку плытка. Для Лявона Вольскага, калі лічыць усе яго гурты і праекты, гэта альбом за нумарам 29. Клясычнае сутыкненьне маладосьці і досьведу, у выніку якога маладосьць, няхай і зь невялікай перавагай, узяла верх. Кіраўнік праекту Зьміцер Безкаравайны кажа, што гэта заслужаны вынік: «Мяркую, што якія б альбомы ні выйшлі ў другім паўгодзьдзі, гэтыя працы абавязкова будуць у прэтэндэнтах на Альбом году“ на штогадовых узнагародах Experty.bу».

За Akute і Вольскім у рэйтынгу стаяць дыскі фольк-гурта Vuraj, нойз-рокераў Earworm і альтэрнатыўных рокераў 2morrow2late. Пазнаёміцца з рэйтынгам і паслухаць усе альбомы можна на сайце Experty.by.

Tuzin.fm