Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil
3007 / 0
07.10.2014

Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil

Музыкі вырышалі зрабіць рэбрэндынг і падкарэктаваць сваю назву.

Цяпер назва каманды будзе пісацца як «Bristeil». Па-беларуску можна пісаць і вымаўляць як «Брыстэйл», так і «Брыстэл». «Мы так вырашылі чыста з практыктычных меркаваньняў. Так нас лягчэй будзе знайсьці ў нэце», — кажа лідэр каманды Алег Вяль. Музыка кажа, што ад гэтага сэнс назвы не зьмяняецца: «Пад Брыстэлам мы маем на ўвазе нейкае месца, дзе напэўна добра. Адназначна там музыка і душа».

Bristeil — сольны праект вакаліста гурта Haire Peace Salon Алега Вяля, які прадставіў сёлета дэбютны сынгл «Цырульня сьвету». Ён зьяўляецца сёлета адным з прэтэндэнтаў на атрыманьне ўзнагароды «Адкрыцьцё году» на штогадовых узнагародах «Героі году» ад Tuzin.fm.

Tuzin.fm