На Русю напалі. Злачынца затрыманы
2092 / 0
10.10.2014

На Русю напалі. Злачынца затрыманы

Сьпявачка стала ахвяраю разбоўнага нападу ў Беластоку.

Руся знаходзілася па прыватных справах у Беластоку, увечары калі яна вярталася дадому на яе напаў невядомы, хацеў абрабаваць. Дзяўчына стала крычаць, дзякуючы чаму прыцягнула ўвагу людзей на вуліцы. Злачынцу атрымалася затрымаць і здаць у рукі паліцыі. Сама сьпявачка ў выпадку інцэндэнту атрымала пашкоджаньне галавы і трапіла ў шпіталь, але ў хуткім часе выйшла — траўма нязначная. Што да затрыманага, то як паведаміў Радыё Рацыя прэс-сакратар мясцовай паліцыі, яму пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі за разбой. Нападніку 32 гады, гэта ня першае яго злачынства.

Руся ўжо вярнулася ў Менск. Яна паведаміла Tuzin.fm, што пачуваецца нармальна, заплянаваны на 10 кастрычніка канцэрт свайго праекту Shuma адмяняць не зьбіраецца. Музыкі выступаюць у клюбе ДК. Пасьля канцэрту дзяўчыны паедуць у Друю, дзе плянуюць зладзіць гукавую сэсію ў мясцовым касьцёле.

Tuzin.fm, фота Радыё Рацыя

Тэгi: