Філ Чмыр з Drum Ecstasy: «Я ненавіджу беларускую мову» (аўдыё)
6141 / 4
20.10.2014

Філ Чмыр з Drum Ecstasy: «Я ненавіджу беларускую мову» (аўдыё)

Вельмі дзіўнае прызнаньне зрабіў лідэр Drum Ecstasy.

Музыкант напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: «Я ненавижу беларуски язык, как все что мне навязывают» (правапіс арыгіналу захаваны), а потым дадаў ніжэй: «Мозг выкідае ўсё тое, чым мы не карыстаемся. Доінасэптакорд мне больш патрэбны, чым Беларусі, і тое забыты. І яго не навязваюць, што важна… Я Мінчанін, а ў нас у горадзе колькі я сябе памятаю гаварылі па-расейску, усе акром настаўнікаў беларускай мовы, і тое, толькі на ўроках. Нават на пісьменьніцкіх дачах клясыкі бел. літ. размаўлялі па-расейску з расейскамоўным, напэўна былі інтэлегентымі людзьмі» (пераклад на беларускую — Tuzin.fm).

Сваю пазыцыю музыка акрэсьліваў і раней, у інтэрвію галоўрэду Tuzin.fm Сяргею Будкіну. Музыкант тады таксама згадаў пра сваё непрыманьне беларускай мовы і зазначыў, што ненавідзіць нацыянальную ідэю і людзей, якія яе прасоўваць. На досыць зьневажлівыя выказваньні музыканта было вырашана не рабіць акцэнту, каб не нашкодзіць ягонай рэпутацыі. Мэта таго цыклю інтэрвію было якраз падтрымаць беларускіх незалежных музыкаў. Таксама быў спадзеў, што Філ сказаў пра нянавісьць да беларускага не падумаўшы. Але ягоныя цяперашнія словы сьведчаць, што гэта дакладна акрэсьленая пазыцыя. Таму знаёмім чытачоў Tuzin.fm з поўным выказваньнем Філа Чмыра адносна беларускай мовы і нацыянальнай ідэі. Артыст адказвае на пытаньне, чаму ён застаецца жыць тут. Пакідаем гэтыя словы без камэнтароў.

Tuzin.fm, фота Budzma.by

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    21.10.2014 / 00:04

    Паведамленьне Філам выдалена, скрыншот тут:
    http://nn.by/photos/z_2014_10/cm3_141020.jpg

  • Чачыы / адказаць
    22.10.2014 / 00:06

    Нажаль, даволі звычайная рэакцыя на зьмешчаны вышэй тэкст -- варожае стаўленьне не да Філа, а да ўсяго гурта Drum Ecstasy. Чамусьці лідар і гурт атаясамліваюцца, прынамсі, у часткі людзей.

    Вось ідыёцкі, але яскравы прыклад, як гэта адбываецца.
    Калі зайсьці на старонку ў расейскамоўнай Вікіпедыі, прысьвечаную гурту Drum Ecstasy, то першы радок будзе:
    "Drum Ecstasy -- российская рок-группа."
    Як можна даведацца, націснуўшы на спасылку "История" уверсе старонкі, гэтая лухта зьявілася 20 кастрычніка ў выніку дзейнасьці нейкага ананімнага ўдзелініка, які каментуе гэта наступным чынам:
    "Раз УДЗЕЛЬНІКІ не беларусы, ненавідзяць беларускую мову і размаўляюць па-расейску, няхай будуць расейскім гуртом." (капслок мой)
    Аўтара радку меньш за ўсё хватюе тое, што некалі ў Drum Ecstasy граў Аляксандар Гарох з гурта Znich, што зараз там грае Зьміцер Харытановіч, які таксама грае ў :B:N: і Pomidor/OFF, карацей, людзі, ў якіх, напэўна, ўсё ж такі ня можа быць дрэнных адносінаў з беларускай мовай і беларускай нацыянальнай ідэяй.

    Пэўна, зараз некаторыя людзі будуць варожа ставіцца да Drum Ecstasy, ня гледзячы на тое, што сам гурт не вінаваты. Drum Ecstasy не складаецца з аднаго толькі Філіпа Чмыра.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    22.10.2014 / 11:00

    Ваша рацыя, але ўдзельнік гурта павінен усьведамляць, што выказанае ім, адаб'ецца і на гурце. Таму калі музыкант, як публічная асоба, вырашае выказацца, тым больш так жорстка і катэгарычна, ён мусіць быць гатовы да таго, што выступаў у яго паменее, бо які ж паважаючы сябе беларус пойдзе на канцэрт чалавека, які яго, гэтага беларуса, люта ненавідзіць.

  • Андрэй Лапуць
    Андрэй Лапуць / адказаць
    26.10.2014 / 18:43

    Дык

  • КАМЕНТАВАЦЬ