Беларусы Вячаслаў Пяцько і Сяргей Доўгушаў сталі ляўрэатамі конкурсу «Кампазытары XXI стагодзьдзя»
2813 / 0
22.10.2014

Беларусы Вячаслаў Пяцько і Сяргей Доўгушаў сталі ляўрэатамі конкурсу «Кампазытары XXI стагодзьдзя»

Музыканты скарылі журы і публіку творамі на вершы Максіма Багдановіча і сучасных беларускіх паэтаў.

Друі па ліку конкурс «Кампазытары XXI стагодзьдзя» ладзіўся ў горадзе Калуга (Расея). У ім бралі ўдзел больш за 100 удзельнікаў з розных краінаў сьвету. Беларусь прадстаўляў дуэт Вячаслава Пяцько (піяніна) і Сяргея Доўгушава (вакал). «Мы падрыхтавалі праграму на вершы беларускіх паэтаў і па шчырасьці зусім не разьлічвалі заняць высокія месцы, бо былі пэўныя, што нас не зразумеюць, але выйшла зусім наадварот. Да беларускіх сьпеваў паставіліся надзвычай прыязна і авацыі былі доўгімі», — распавёў парталу Tuzin.fm Cяргей Доўгушаў, вядомы найперш у якасьці лідэра гурта Vuraj. Яны выканалі два творы на вершы Максіма Багдановіча«Максімава песьня» і «Павукі», а таксама некалькі песень на вершы Міколы Вяршыніна і Міколы Шабовіча. Па выніку іх выступ быў адзначаны другім месцам у намінацыі «Кампазыцыя».

Сёньня, 22 кастрычніка гурт Vuraj дае вялікі сольны канцэрт у Палацы прафсаюзаў.

 

Tuzin.fm, фота прадастаўлена С. Доўгушавым