Brutto ўзялі да сябе на разагрэў ненавісьніка беларускай мовы
3082 / 0
13.11.2014

Brutto ўзялі да сябе на разагрэў ненавісьніка беларускай мовы

У туры па Расеі праект Сяргея Міхалка бярэ гурт Drum Ecstasy, лідэр якога не хавае сваёй нянавісьці да беларускай мовы і беларускай нацыянальнай ідэі ў цэлым.

Філ Чмыр з Drum Ecstasy паведамляе пра сумесныя канцэрты з Brutto з гонарам. Выступ гурта будзе ўключаны ў вялікае шоў каманды Міхалка, якое ўпершыню пакажуць у некалькіх расейскіх гарадах. Першы канцэрт заплянаваны 15 лістапада ў Краснадары, потым будзе Екацерынбург, Самара, Санкт-Пецярбург і Масква.

Філ вызначыўся тым, што адкрыта выказаў сваю нянавісьць да беларускай мовы і нацыянальнай ідэі. Між тым, у рэпэртуары Міхалка ёсьць песьні па-беларуску, адна зь іх «Наша возьме» напісаная на словы Якуба Коласа.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы