Navi выдае беларускамоўны альбом, што поўніцца сюрпрызамі
2606 / 0
15.11.2014

Navi выдае беларускамоўны альбом, што поўніцца сюрпрызамі

Музыкі сканчаюць запіс спантаннага рэлізу, у якім нямала нечаканасьцяў.

Як паведаміў Tuzin.fm удзельнік Navi Арцём Лук’яненка праца над новым альбомам ужо ў фінальнай стадыі. У гурта назапасілася нямала новых песень на беларускай мове, таму было вырашана іх запісаць да Новага году, каб зрабіць прыемнасьць сваім слухачам. «Усе творы напісаныя за кароткі пэрыяд і вельмі падобныя па настроі і атмасфэры, таму вырашылі не цягнуць час і засесьці ў студыі», — кажа Арцём. У дыск увойдуць такія творы, як «Пілігрым», «Бяжы», «Дзякую», «Выдумай» ды іншыя. Адзін з трэкаў Navi выканае ў досыць нечаканым дуэце — з вакалістам Re1ikt Уладзімерам Казловым. Будзе і раптоўны кавэр — на «Краму». Ігар Варашкевіч ужо чуў «Стэфку» ў інтэрпрэтацыі Navi і яму прыйшлася даспадобы такая вэрсія.

Рэліз пакуль безназоўнага дыску плянуецца на другую палову сьнежня, заплянаваная ўжо і дата жывой прэзэнтацыі альбому. Яна пройдзе 20 сьнежня ў менскім бары «ДК». Ну а першымі новыя беларускія творы Navi пачуюць наведнікі канцэрту «Героі году» 12 сьнежня. Navi сёлета адны з галоўных прэтэндэнтаў на званьне гурта году.

Канцэрт «Героі году» ад парталу Tuzin.fm — квіткі набыць тут.

Tuzin.fm

Тэгi: