Альбом на «мёртвай беларускай мове» ад праекту Zaklon выйшаў у Эўропе і ЗША
2120 / 0
18.11.2014

Альбом на «мёртвай беларускай мове» ад праекту Zaklon выйшаў у Эўропе і ЗША

Новы альбом беларускага праекту Zaklon, які працуе ў жанры «атмасфэрнага блэк-мэталу», выдадзены на CD адначасова ў Эўропе і Амэрыцы.

Праект Zaklon шанаваны ў коле аматараў паган блэк-мэталу. Яго гісторыя налічвае 15 гадоў, а аўдыёграфія складаецца з 10 рэлізаў, уключна з дэма-запісамі. Гэта праект аднаго чалавека, які называе сябе Цемнарод, вядомага таксама з праектаў Pogost і Hreswelgr. Ён кажа, што на яго музыку уплывае блэк-клясыка, а натхняе на творчасьць — тутэйшая прырода.

Дыск «Ніколі» складаецца з шасьці працяглых трэкаў. У анатацыі да альбому пазначана, што яны прасьпяваныя на «мёртвай беларускай мове». Альбом выдадзены ў CD-фармаце з 16 старонкавым буклетам агульным накладам у 1000 асобнікаў адначасова ў Эўропе (лэйблам Possession Productions) і ЗША (лэйблам Embassy Row Music).

Пазнаёміцца з альбомам можна на Bandcamp.

Tuzin.fm

за тыдзень
за тры месяцы