Лявон Вольскі. 12 фразаў музыкаў, якія гучаць як прысуд
2624 / 0
25.11.2014

Лявон Вольскі. 12 фразаў музыкаў, якія гучаць як прысуд

Вольскі склаў на сваёй старонцы ў Facebook трапную падборку, якую назваў «тыповымі фразамі музыкаў, якія гучаць як прысуд гэтым музыкам». Ацаніце гумар і назіральнасьць Лявона.

Мы б маглі сабраць і арэну, ня тое што гэты паганы клюб. Проста арганізатары завалілі рэкляму.

Пачакайце, мы ж не зрабілі брыдж! А без брыджу што за песьня?

Вось пайграем пару месяцаў у кабаку, заробім крыху і — на вялікую сцэну.

А хто яны такія, гэтыя крытыкі? Што яны ў сваім жыцьці такога зрабілі?

Для мяне ў песьні галоўнае — музыка. Тэкст гэта так, на другім мейсцы.

Сацыяльна-палітычныя тэксты?! Вы што? Гэта для лахоў. Мы проста робім музыку.

Хто? N? Дык яны ж граць ня ўмеюць!

Мы перайшлі на расейскую мову таму, што ў нашай краіне большасьць размаўляе па-расейску.

Што? Будзем пісаць песьні па-беларуску? Ай, мне ўжо ўсё роўна, хоць па-кітайску!

Вось здымемся ў гэтым тэлешоў, і ад карпаратываў будзе не адбіцца!

Ва ўсім вінаваты N. Вось заменім яго і тады загучым па фірмЕ.

Мы — самыя крутыя, проста тут гэта няма каму ацаніць.

Tuzin.fm