2863 / 1
26.11.2014

Дзяржаўнае радыё «Віцебск»: «Песьні па-беларуску мы ня ставім» (аўдыё)

Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна адкрыта заявіла, што песьні на беларускай мове не ратуюцца ў іх этэры.

Тое, што большасьць беларускіх радыёстанцыяў лічаць кампазыцыі жорсткім нефарматам толькі за тое, што яны праспяваныя на беларускай мове, пацьвердзілася чарговы раз. Лідэр гурта HandmadE Яўген Валошын сутыкнуўся з адмовай, калі прапанаваў да ратацыі на радыё «Віцебск» сваю новую песьню «Нямое кіно». Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна атрымаўшы аўдыёфайл адразу папярэдзіла ў карэктнай форме, што творы на беларускай мове яны не ратуюць. «Не хачу, каб гэта выглядала на скаргу, бо дзяўчына з радыё з увагаю паставілася да майго звароту, паслухала, адказала. Проста такая сытуацыя склалася канкрэтна ў Віцебску, я думаю. Даюць свае вынікі помнікі прарасейскім дзеячам. Ды яшчэ можа недагляд мясцовага аддзелу культуры, які курыруе гэтае радыё», — пракамэнтаваў для Tuzin.fm гэты выпадак лідэр HandmadE.

Песьні гэтага гурта ратуюцца на іншых беларускіх дзяржаўных радыёстанцыях, у прыватнасьці на радыё «Гродна», «Мінская хваля», радыё «Сталіца». Гурт таксама пастаянна запрашае на здымкі тэлеканал АНТ.

Tuzin.fm прадстаўляе новую песьню HandmadE ў сваім этэры. Неўзабаве гэты трэк возьме ўдзел у нашым аўдыёчарце.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: