The Toobes хоча сьпяваць па-беларуску
2963 / 0
01.12.2014

The Toobes хоча сьпяваць па-беларуску

Ангельскамоўны гурт зь Менску сасьпеў да запісу песьні на беларускай мове.

Пра сваё жаданьне запісаць песьню па-беларуску The Toobes паведамілі падчас свайго сумеснага канцэрту з Akute ў Prime Hall. У слухачоў меркаваньні адносна сур’ёзнасьці гэтага намеру разыйшліся, таму Tuzin.fm спраўдзіў інфармацыю ў дырэктара гурта Вячаслава Ламакіна. І той пацьвердзіў, што музыкі на поўным сур’ёзе разважаюць наконт таго, каб сьпець па-беларуску. Разглядаўся варыянт перасьпяваць нешта зь «Песьняроў», але ў выніку ад яго адмовіліся. «Мы — аўтэнтычныя, таму ня хочам як ва ўсіх. Маем песьню з трэцяга альбому, якую Стас хацеў бы засьпяваць па-беларуску. Але да гэтага трэба прыйсьці. Я буду гэтае пытаньне лабіраваць», — зазначыў Вячаслаў.

Зь яго словаў, The Toobes падчас працы над сваім альбомам «Road to the Big Time» перажыў няпростую сытуацыю, зьвязаную з рознымі поглядамі на разьвіцьцё гурта. Не абыйшлося без канфліктаў, у выніку чаго адбыліся зьмены ў складзе. На дадзены момант непаразуменьняў нібы няма, і музыкі гатовыя думаць наконт далейшых крокаў.

Tuzin.fm

Тэгi:
за тры месяцы