Rokash у адборы на «Эўравізію»: «Мэлёдыка мовы мае скарыць»
2086 / 3
02.12.2014

Rokash у адборы на «Эўравізію»: «Мэлёдыка мовы мае скарыць»

Гурт, што працуе ў стылістыцы нэафольку, вырашыў узяць удзел у нацыянальным адборы на «Эўравізію-2015».

Музыкі падалі заяву на конкурс зь песьняй «Лойма». Яна мае містычнае гучаньне, шчодра прыпраўленае рокавым драйвам. У ёй музыкі зьвяртаюцца да беларускай міталёгіі. Лойма — лясны дух, які зьяўляецца ў гушчары перад вандроўнікам у вобразе прывабнай дзяўчыны, чарамі прымушае ў сябе закахацца, але пасьля раптоўна зьнікае, прымушаючы хлопца ўсе жыцьцё пакутваць. Музыкі пэўныя, што менавіта беларускамоўная песьня павінна гучаць у «Эўравізіі» ад беларускага канкурсанта. «Мэлёдыка нашай роднай мовы, яе мілагучнасьць ды непаўторнасьць здольныя скарыць сэрцы эўрапейскіх слухачоў. Беларуская мова, лірычны жаночы вакал, таямнічы флёр беларускай мінуўшчыны і шчырая рокавая жывая падача — гэта тое, на што мы спадзяемся, прымаючы ўдзел у адборы на конкурс», — кажа ўдзельнік каманды Лявон Казакоў.

Усяго на конкурс, які налета пройдзе ў Вене, пададзена больш за сотню заяваў. Праслухоўваньне прэтэндэнтаў адбудзецца 4 і 5 сьнежня, а фінальны канцэрт заплянаваны на 26 сьнежня. У канкурсантах — звыклы набор малазначных поп-артыстаў. Сярод фаварытаў сёлетняга адбору — дзявочы гурт пад кіраўніцтвам Аляксандра Рыбака «Mіlkі», сьпявак Юзары, Віталь Варанко ды сталая ўдзельніца адбораў Гюнэш.

Яшчэ: Rokash прэзэнтуе EP «Пад знакам крумкача» з нагоды 10-годзьдзя (аўдыёпрэм’ера)

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • lol / адказаць
    02.12.2014 / 22:34

    а што за песня
    дзе пачуць

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.12.2014 / 09:26

    Пакуль, відаць, нідзе. Пасьля адбора прэзэнтуем

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    08.12.2014 / 10:24

    Відэа з адбору https://www.youtube.com/watch?v=3tHBWv5arEE

  • КАМЕНТАВАЦЬ