Morcheeba ўпадабала Shuma і загаварыла па-беларуску (аўдыё)
1924 / 0
11.12.2014

Morcheeba ўпадабала Shuma і загаварыла па-беларуску (аўдыё)

Брытанскаму трып-гоп гурту прыйшліся даспадобы беларускія народныя сьпевы ў апрацоўцы праекту Shuma.

Гурт, які мае вялікі сольны канцэрт у Менску 15 сьнежня, пажадаў, каб менавіта Shuma выступіла разам зь імі на адной сцэне. Беларускі электра-фольк праект быў абраны з 50 беларускіх артыстаў, якія даслалі свае прапановы. Сьпявачка Руся з Shuma ў захапленьні ад гэтай навіны. Яна кажа, што гэта пацьвярджае яе перакананьне, што пры слушным падыходзе беларускія народныя песьні цалкам актуальныя для сучаснай публікі, прычым ня толькі лякальнай.

Вакалістка Morcheeba Скай Эдвардс таксама запісала зварот да прыхільнікаў зь Беларусі, у якім прывіталася па-беларуску.

Shuma і Morcheeba граюць у менскім Prime Hall 15 сьнежня. Танцпляц на гэты канцэрт прадаецца за 450 000.

Tuzin.fm

Тэгi: