1877 / 0
15.12.2014

«Стары Ольса» забавіўся кавэрамі — цяпер і на Deep Purple (відэа)

Унікальны гурт старадаўняй музыкі працягвае пераасэнсоўваць клясыку сусьветнага року.

Пасьля ашаламляльнай вэрсіі на «One» гурту Metallica, «ольсы» ўзяліся за Deep Purple. У сярэднявечнай аранжыроўцы загучала адна з выбітных кампазыцыяў славутых рокераў — «Сhild in Time» з дыску «In Rock» (1970). Вакальную партыю выканаў Алесь Чумакоў. Як і ў выпадку з Metallica, тэкст вырашылі не перакладаць. «Нават не задумваліся над перакладамі, бо няма сэнсу ў гэтых песьнях у перакладзе, як мне здаецца. Сэнс у тым, каб сыграць на старадаўніх інструмэнтах», — сказала Tuzin.fm удзельніца гурту Марыя Шарый. Музыкам з «Старога Ольсы» імпануе ідэя зрабіць альбом сусьветных кавэраў, але яны разумеюць, што ў такім разе сутыкнуцца з праблемай аўтарскіх правоў. Так што пра падрыхтоўку паўнавартаснай праграмы і выхад дыску размовы пакуль не вядзецца.

Medieval-вэрсія «Сhild in Time» была прадстаўлена ў тэлепраекце «Легенды.Live».

ЯШЧЭ: «Стары Ольса» шыкоўна сыграў «One» гурта Metallica (відэа)

Tuzin.fm