Складанка непадцэнзурнага беларускага рэпу
2732 / 0
23.10.2013

Складанка непадцэнзурнага беларускага рэпу

Лэйбл MZ production прадставіў у сеціве дадатак да складанкі беларускамоўнага рэпу «Жалуды», якая была выдадзена сёлета.

У рэліз трапілі тыя трэкі, якія з розных прычынаў не зьявіліся на асноўнай вэрсіі дыску. У тым ліку і з цэнзурных меркаваньняў. Складанка «Жалуды» закранула амаль увесь беларускамоўны хіп-хоп, а непасрэдна на інтэрнэт-дадатку можна знайсьці як і дзядоў беларускамоўнага рэпа, так і маладое пакаленне: Łaŭr, Ambasadar KROU, LunClan і Макс Корж, Вожык, ЛСП, SP Kava ды іншых.

Поўны трэк-ліст складанкі «Жалуды. Дадатак» выглядае наступным чынам:
01.
M. Dimas - Як справы
02. Ł
aŭr - Мара
03.
Ambasadar KROU - Асаджаны
04.
LunClan feat. Макс Корж - Мая братва
05. Вожык
feat. Кирпич feat. ЛСП - Табе
06. Partyzan - Толькі дзеля нас
07. Базыль Мялешка feat. MikZa - Новы дзень
08. Access Denied feat. !Wanted - Цывiлiзацыя
09. Звычайны - Дзяўчынка з гораду сноў
10. SP Kava - Нешта больш

Дыск можна замовіць па тэлефоне +37544 563-26-52 альбо спампаваць тут

Tuzin.fm