«БелМузТв» запусьціла праграму «Rock-Stars» з удзелам беларускіх музыкаў (відэа)
2912 / 1
23.12.2014

«БелМузТв» запусьціла праграму «Rock-Stars» з удзелам беларускіх музыкаў (відэа)

Стваральнікі перадачы лічаць, што ў Беларусі замала інфармацыйных рэсурсаў, прысьвечаных рок-музыцы. Яны хочуць гэтую сытуацыю падправіць.

Першы выпуск «Rock-Stars» выйдзе ў этэр у 19:00 23 сьнежня з паўторам у чацьвер (21:00), пятніцу (22:00) і нядзелю (11:30). Праграма штотыднёвая, ужо зьнятыя чатыры выпускі. Героі — зоркі беларускага і замежнага року: Akute, Navi, Re1ikt, «Дай Дарогу!», а таксама «Океан Ельзи», Rage, Сяргей Бабкін, «Наив» ды іншыя. Аўтарка і вядучая «Rock-Stars» Таня «Pulse» Адамчык (на фота) заявіла Tuzin.fm з нагоды старту праекту: «Мы хочам распавесьці пра яскравых асобаў у сьвеце року і перадаць іх энэргетыку, таму будуць размовы з музыкамі з самымі нечаканымі пытаньнямі, майстар-клясы ад прафэсіяналаў, рэпартажы і навіны». Сама Таня кажа, што музыка для яе неад’емная частка жыцьця. Яна ладзіць канцэрты, грае на бубнах, была ў прыватнасьці заўважаная ў складзе гурта Dali.

Кожная праграма пасьля этэру будзе выкладацца ў суполкі перадачы УК і FB.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

за тры месяцы