4379 / 0
24.12.2014

Shuma прадставіла каляднае караоке (відэа)

Напярэдадні Калядаў этнічны праект прэзэнтаваў відэа, зьнятае ў касьцёле ў Друі рэжысэрам Арцёмам Лобачам.

Руся і Надзея Чугунова езьдзілі ў Друю, каб пазнаёміцца з чароўнымі мясьцінамі ды зьняць музычны фільм пры дапамозе рэжысэра Арцёма Лобача. Усю ноч яны правялі ў мясцовым касьцёле, сьпявалі ды экспэрымэнтавалі з акустыкай. Між іншым, запісалі там відэа на песьню «Колядо». У арыгінале яна больш доўгая, але дзяўчаты вырашылі зрабіць скарочаную вэрсію — каб не сапсаваць людзям знаёмства з архаікай доўгімі сьпевамі, кажуць. «Архаічныя сьпевы ня кожны можа слухаць спакойна, такі старажытны жанр патрабуе гатоўнасьці і асаблівай ступені асэнсаванасьці. Мы спадзяемся, што наша архаічнае караоке спадабаецца людзям і яны з радасьцю будуць бавіць час пад гэтае відэа», — сказала Руся парталу Tuzin.fm.

Shuma прапануе выконваць сваё караоке пры нагодзе за сьвяточным сталом. Калі госьці скажуць: «А давайце песьню сьпяем!», дык можна засьпяваць якраз «Колядо». Гэта весела, прыгожа і проста ў выкананьні.

Tuzin.fm

Shuma voices, "Kolado", Druja. from Shumaby on Vimeo.

Тэгi: