3309 / 1
26.12.2014

Brutto і «Ліцьвіны» ўвасобілі ў відэа коласаўскую «Наша возьме» (прэм’ера кліпа)

Праект Сяргея Міхалка прадставіў новы кліп, пяты па ліку.

Гэтым разам увасобілі песьню «Наша возьме», напісаную на верш Якуба Коласа ў выкананьні Віталя Гуркова. Сам Віталь у камэнтары для Tuzin.fm назваў гэты твор для сябе родным: «Гэтыя словы былі напісаныя даўно, але мне здаецца, што яны будуць актуальнымі заўжды і кожны можа знайсьці ў іх свой сэнс. Трэба толькі ўсьвядоміць хто такія „мы“ ў гэтым вершы. Калі прымаць за „мы“ беларусаў, то ў гэтым тэксьце ўбачыцца ўся глыбіня і боль нашага народу. У цэлым жа гэта песьня пра тых, то змагаецца ў розных кірунках за сваю справу і верыць у перамогу, а не сыходзіць з абранага шляху. Таму мне як спартоўцу — „Наша возьме“ родная песьня!»

Рэжысэрам новага відэа Brutto стаў Дзьмітры «Топор» Казлоўскі, удзельнік гурта. Ён жа зьняў быў кліп на песьню «Underdog». Самога Міхалка ў кліпе няма, затое ў здымках узялі ўдзел гульцы менскай каманды па амэрыканскім футболе «Ліцьвіны».

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: